EN

Lyrics: Ночка-чарауніца (Науменко Яков)

About page: Lyrics: Ночка-чарауніца (Науменко Яков). Text: Ой, там над вадою, за пышнай лазою, Дзе слаўся бялёсы туман, Агнём разгараўся і ў сэрцы застаўся Салодкай любові дурман. У просіні звонкай пляткарылі зоркі І месяц ...


create an account ¦ forgot


lyrics Науменко Яков - Ночка-чарауніца

Ночка-чарауніцаНауменко Яковlyrics
print


    Ой, там над вадою, за пышнай лазою,
    Дзе слаўся бялёсы туман,
    Агнём разгараўся і ў сэрцы застаўся
    Салодкай любові дурман.
    У просіні звонкай пляткарылі зоркі
    І месяц блішчэў з пад павек.
    А лозы маўчалі, а губы шапталі:
    Навек, мая радасць, навек!

    Ночка, ночка - чараўніца,
    Любай не хавай.
    Дай жа мілай надзівіцца,
    Наглядзецца дай!
    Ночка, ночка - чараўніца,
    Любай не хавай.

    Дрыготкія хвалі аб шчасці спявалі,
    Санлівая рэчка плыла,
    Там слоў цёплых чары спляталіся ў мары
    То радасць кахання была.
    Ой, там над вадою, за пышнай лазою,
    Дзе буйна чаромха цвіла,
    Там ночка два лёсы спляла, нібы косы,
    У вузел надзейна спляла.

    Ночка, ночка - чараўніца,
    Любай не хавай.
    Дай жа мілай надзівіцца,
    Наглядзецца дай!
    Ночка, ночка - чараўніца,
    Любай не хавай.

    Ночка, ночка - чараўніца,
    Любай не хавай.
    Дай жа мілай надзівіцца,
    Наглядзецца дай!
    Ночка, ночка - чараўніца,
    Любай не хавай.

    Ночка, ночка - чараўніца,
    Любай не хавай.
    Дай жа мілай надзівіцца,
    Наглядзецца дай!
    Ночка, ночка - чараўніца,
    Любай не хавай.




+

© MinusOK.com 2007 | Site Map | Terms | Feedback
0.091