EN

Lyrics: Па над белым пухам вишняу (Благова Анна)

About page: Lyrics: Па над белым пухам вишняу (Благова Анна). Text: Па-над белым пухам вiшняў, Быццам сiнi аганёк, Б'ецца, ўецца шпаркi, лёгкi Сінякрылы матылёк. Навакол ўсё паветра Ў струнах сонца залатых, — Ён дрыжачымi крыламi Звонiць ...


create an account ¦ forgot


lyrics Благова Анна - Па над белым пухам вишняу

Па над белым пухам вишняуБлагова Аннаlyrics
print


    Па-над белым пухам вiшняў,
    Быццам сiнi аганёк,
    Б'ецца, ўецца шпаркi, лёгкi
    Сінякрылы матылёк.

    Навакол ўсё паветра
    Ў струнах сонца залатых, —
    Ён дрыжачымi крыламi
    Звонiць ледзьве чутна iх

    I лiецца хваляй песня —
    Цiхi, ясны гiмн вясне.
    Цi не сэрца напявае,
    Навявае яго мне?

    Цi не вецер гэта звонкi
    Ў тонкiх зёлках шапацiць?
    Або мо сухi, высокi
    Ля ракi чарот шумiць?

    Не паняць таго нiколi,
    Не разведаць, не спазнаць:
    Не даюць мне думаць зыкi,
    Што ляцяць, дрыжаць, звiняць.

    Песня рвецца i лiецца
    На раздольны, вольны свет.
    Але хто яе пачуе?
    Можа толькi сам паэт.




+

© MinusOK.com 2007 | Site Map | Terms | Feedback
0.084