RU

Текст песни: Бывайце здаровы (Науменко Яков)

Содержание: Текст песни: Бывайце здаровы (Науменко Яков). Слова: Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж паедзем Да сваёй хаты. У зялёнай дуброве Мы начаваць будзем І вашае ласкі Вавек не забудзем. У вашам калгасе Шырокае поле, Няхай жа ...


регистрация ¦ забыли


текст песни Науменко Яков - Бывайце здаровы

Бывайце здаровыНауменко Яковтекст песни
напечатать


    Бывайце здаровы,
    Жывіце багата,
    Ужо ж паедзем
    Да сваёй хаты.
    У зялёнай дуброве
    Мы начаваць будзем
    І вашае ласкі
    Вавек не забудзем.

    У вашам калгасе
    Шырокае поле,
    Няхай жа на шчасьце
    Цьвіце ваша доля.
    На рэчках на вашых
    Бурлілі каб воды,
    Каб плавалі з крыкам
    Гусей карагоды.

    Каб жыта ў полі
    Трубою вілося,
    Каб сала ў хаце
    Кубламі вялося.
    Штодзень у капусьце
    Каб плавала шкварка,
    Да шкваркі часінай
    Вялася б і чарка.

    Яшчэ вам жадаем
    Прыбытку ў хаце
    Ні мала, ні многа -
    Штогод па дзіцяці.
    Ня будзем у крыўдзе
    Яшчэ і на тое,
    Калі пашанцуе -
    На год і па двое.

    Дарогу ж мы знаем
    Да вас, ягамосьці
    І езьдзіць мы будзем
    Да вас часта ў госьці.
    Эй, хто на адведы,
    Эй, хто на радзіны –
    Вазіць караваі
    Па дзьве паўасьміны.

    Бывайце здаровы,
    Жывіце багата,
    Ужо ж паедзем
    Да сваёй хаты.
    У зялёнай дуброве
    Мы начаваць будзем
    І вашае ласкі
    Вавек не забудзем.

    Бывайце здаровы,
    Жывіце багата,
    Ужо ж паедзем
    Да сваёй хаты.




+

Искали также
© MinusOK.com 2007 | Карта сайта | Соглашение | Контакты
0.083